Нацыянальны цэнтар кіраваньня крызіснымі сытуацыямі Літвы прапанаваў ураду зь 1 сакавіка закрыць на мяжы зь Беларусьсю яшчэ два памежныя пераходы — «Райгорад» і «Лаварышкі».
З 1 сакавіка плянуецца закрыць два памежныя пункты — „Райгорад“ і „Лаварышкі“
«З 1 сакавіка плянуецца закрыць два памежныя пункты — „Райгорад“ і „Лаварышкі“, таксама ўхвалілі рашэньне абмежаваць перамяшчэньне людзей на роварах і пешшу на ўсіх пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю», — працытавала выданьне lrt.lt кіраўніка Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызіснымі сытуацыямі Літвы Вілмантаса Віткаўскаса.
Канчаткова гэтую прапанову мае зацьвердзіць урад. Калі ён падтрымае гэтую ініцыятыву, на мяжы зь Беларусьсю адкрытымі застануцца толькі два з ранейшых шасьці памежных пунктаў — «Меднікі» і «Салечнікі».
18 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск/Лоша і Відзы/Цьверач.