Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 1000 грамадзян Беларусі зрабілі злачынствы ў Польшчы ў 2023 годзе


Польская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота
Польская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Найбольш распаўсюджанае абвінавачаньне — кіраваньне машынай у п’яным выглядзе.

Летась правапарушэньні ў Польшчы ўчынілі 17 278 замежных грамадзян. Больш за палову з агульнай лічбы злачынстваў (17 278) зрабілі грамадзяне Ўкраіны, піша Rzeczpospolita са спасылкай на Галоўнае ўпраўленьне паліцыі. Беларусы — на трэцім месцы (1030) у гэтым рэйтынгу, пасьля грамадзян Грузіі (2714 чалавек). У пяцёрку таксама ўвайшлі грамадзяне Малдовы і Расеі.

Найбольш распаўсюджанае абвінавачаньне — язда ў п’яным выглядзе. Усяго такія парушэньні зьдзейсьнілі 4898 чалавек, зь якіх 70% складаюць украінцы і 25% — грузіны.

Летась таксама вырасла колькасьць парушэньняў судовых забарон. Часьцей за ўсё размова ідзе аб забароне на кіраваньне аўтамабілем пасьля затрыманьня за пʼянае кіраваньне. Максымальная пакараньне паводле польскага закону за гэта складае 3 гады зьняволеньня.

518 парушэньняў судовых забарон учынілі ўкраінцы, але былі і беларусы. Так, напрыклад, у 22-гадовы беларус, які жыве ў Гдыні, не выконваючы раней накладзеныя на яго забароны, сеў за руль пасьля прыёму амфэтаміну. А празь некалькі месяцаў ён, ужо якасьці пасажыра, расстраляў з пнэўматычнай зброі іншы аўтамабіль, які яго абагнаў. У сваю чаргу ў Гданьску затрымалі яшчэ аднаго нецьвярозага беларуса, хаця ў яго была судовая забарона на кіраваньне да сакавіка 2026 году.

Таксама летась 3240 іншаземцам выставілі абвінавачаньні ў крадзяжах. Акрамя таго, 2451 чалавек атрымаў абвінавачаньні ў захоўваньні наркотыкаў, у тым ліку 208 — у захоўваньні «значнай колькасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG