Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армія РФ актывізавала наступальныя дзеяньні па ўсім фронце, — брытанская выведка


Падбіты расейскі танк каля горада Вугледару Данецкай вобласьці.
Падбіты расейскі танк каля горада Вугледару Данецкай вобласьці.

Расейскае войска «нарасціла наступальную актыўнасць па ўсёй лініі фронту, нясучы ўсё большыя страты», гаворыцца ў новай справаздачы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.

Як адзначаецца, паводле дадзеных Генштаба УСУ ад 19 студзеня, колькасьць абстрэлаў Расеі на лініі фронта ўзрасла на 27% у параўнаньні з папярэднімі суткамі. Дадатковыя дадзеныя Генштаба, які параўноўвае пэрыяд 14-18 студзеня 2024 г. з папярэднім пяцідзённым пэрыядам студзеня 2024 г., таксама пацьвярджаюць рост колькасьці абстрэлаў, адзначылі ў Мінабароны Брытаніі.

Па дадзеных брытанскіх выведнікаў, «за гэты пэрыяд колькасьць страт расейскай ваеннай тэхнікі вырасла на 88%, танкаў — на 95%». Страты ў жывой сіле ў расейскім войску за гэты перыяд вырасьлі на 15%.

Гэтыя дадзеныя сьведчаць пра пастаянны рост інтэнсіўнасьці расейскай наступальнай актыўнасьці на ўсім фронце на працягу апошніх двух тыдняў. Ключавым фактарам, які спрыяе гэтаму, хутчэй за ўсё, зьяўляецца замярзаньне грунту, што дазваляе перасоўвацца бронетэхніцы па перасечанай мясцовасьці", — гаворыцца ў справаздачы.

Паводле афіцыйных дадзеных Генштаба УСУ па стане на 21 студзеня, з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Украіну Расея страціла каля 376030 сваіх вайскоўцаў, за апошнія суткі — 760.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG