Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя страляла ў ногі мужчыну ў Бабруйску. Ён нібыта хадзіў па вуліцах з нажом і псаваў аўтамабілі


Кадр з апэратыўнага відэа сілавікоў
Кадр з апэратыўнага відэа сілавікоў

Пасьля мужчына пайшоў з нажом на міліцыянтаў.

20 студзеня каля 21:00 на лінію 102 у Бабруйску паступіла паведамленьне ад мясцовай жыхаркі: мужчына на вуліцы нажом наносіць пашкоджаньні аўтамабілям, пагражае грамадзянам.

Неадкладна па адрасе выехаў нарад Бабруйскага аддзелу Дэпартамэнту аховы МУС, піша прэс-служба міністэрства.

«На месцы здарэньня агрэсіўна настроены мужчына не выконваў законных патрабаваньняў супрацоўнікаў кінуць зброю на зямлю. Калі ён накіраваўся ў бок міліцыянтаў з нажом, тыя зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, пасьля чаго — па нагах нападніка», — заявілі ў прэс-службе.

Зламысьнік, згодна з вэрсіяй сілавікоў, паспрабаваў зьдзейсьніць самагубства, але спробу прадухілілі, пасьля чаго аказалі яму першую дапамогу.

44-гадовага бабруйчаніна даставілі ва ўстанову аховы здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG