Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жодзіне загінула жанчына — яе футра заціснулі дзьверы аўтобуса


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Трагедыя ўпала пад колы, калі спрабавала выцягнуць сваю вопратку.

Пажылая жанчына загінула пад коламі рэйсавага аўтобуса ў Жодзіне з-за заціснутага дзьвярыма футра. Трагедыя здарылася днём 20 студзеня на вуліцы Савецкай, піша тэлеграм-канал «Борисов, Жодино, Крупки | Новости».

Аўтобус маршруту № 4 заціснуў дзьвярыма вопратку пэнсіянэркі, якая выходзіла зь яго. Жанчына паспрабавала выцягнуць футра і ўпала пад колы. Кіроўца не заўважыў гэтага і пачаў рух.

Ад атрыманых траўмаў 82-гадовая жанчына памерла ў машыне хуткай дапамогі.

Сьледчыя з прыцягненьнем спэцыялістаў судова-мэдычных экспэртаў па Менскай вобласьці і супрацоўнікаў ДАІ правялі агляд месца здарэньня, дапыталі сьведак і заплянавалі шэраг экспэртных дасьледаваньняў.

У дачыненьні 61-гадовага кіроўцы аўтобуса Жодзінскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту пачаў крымінальную справу па ч.2 арт. 317 (парушэньне правілаў дарожнага руху, асобай кіраўніка транспартным сродкам, якое пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека) КК Рэспублікі Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG