Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь увяла бязьвізавы рэжым для грамадзян яшчэ 35 эўрапейскіх дзяржаў


Будынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі

Згоду на ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму даў Аляксандар Лукашэнка.

Бязьвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі), які дзейнічае з 2022 году, цяпер распаўсюджваецца на грамадзян яшчэ 35 краін Эўропы, паведамілі ў Памежным камітэце Беларусі.

Скарыстаць права бязьвізавага ўезду ў Беларусь можна будзе неабмежаваную колькасьць разоў на працягу ўсяго пэрыяду дзеяньня да 31 сьнежня 2024 году ўключна. Колькасьць дзён знаходжаньня ў Беларусі па бязьвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.

Тэрмін часовага знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі для гэтых грамадзян складае ня больш за 30 дзён з дня ўезду.

Бязьвізавы рэжым ня будзе распаўсюджвацца на ўладальнікаў дыпляматычных і службовых пашпартоў, заявіў міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў у праграме «Ничего личного» на АНТ.

Афіцыйная старонка Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь апублікавала ўвесь сьпіс краін, грамадзянам якіх цяпер не патрэбная віза ў Беларусь:

  • Аўстрыя
  • Андора
  • Бэльгія
  • Баўгарыя
  • Босьнія і Герцагавіна
  • Ватыкан
  • Вялікая Брытанія
  • Вугоршчына
  • Грэцыя
  • Данія
  • Ірляндыя
  • Ісьляндыя
  • Гішпанія
  • Італія
  • Кіпр
  • Ліхтэнштэйн
  • Люксэмбург
  • Мальта
  • Манака
  • Нарвэгія
  • Нідэрлянды
  • Нямеччына
  • Партугалія
  • Румынія
  • Сан-Марына
  • Паўночная Македонія
  • Славаччына
  • Славенія
  • Фінляндыя
  • Францыя
  • Харватыя
  • Чэхія
  • Швайцарыя
  • Швэцыя
  • Эстонія (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы).

Іншаземцы, якія прыбылі ў бязьвізавым парадку на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, змогуць рухацца транзытам у трэція краіны, за выключэньнем Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку і праз пункты пропуску ў аэрапортах. Гэты парадак пачне дзейнічаць з 8.00 19 ліпеня 2024 году.

Пра ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму ў дачыненьні да 35 дзяржаў Эўропы напісаў неафіцыйны канал МЗС Беларусі «Глас МИДа».

«Ну і рашэньне, ну і крок! Вось яны, рэальныя справы і ўчынкі. Вось яна, сапраўдная дэманстрацыя міралюбнасьці і добрасуседзтва. Чым адкажаце, дарагія нашы Дуды, Сікорскія, Бэрбакі і Шольцы?» — так пракамэнтаваў канал бязьвіз для эўрапейцаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG