Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы паведамілі аб збоях GPS на большай частцы тэрыторыі краіны, у тым ліку ў Сувальскім калідоры. А што ў Беларусі?


Сувалкі, Польшча. Лістапад 2023
Сувалкі, Польшча. Лістапад 2023

Раней праблемы з працай навігацыйнай сыстэмы назіралі ў Эстоніі і Фінляндыі ў памежных з Расеяй раёнах.

Адразу некалькі польскіх выданьняў паведамілі аб зьнікненьні GPS на большай частцы тэрыторыі Польшчы, у тым ліку ў Сувальскім калідоры.

Раней праблемы з работай навігацыйнай сыстэмы назіралі ў Эстоніі і Фінляндыі ў памежных з Расеяй раёнах.

Польскае выданьне wprost.pl паведаміла, што збоі ў працы GPS фіксаваліся ў Польшчы некалькі разоў — у канцы сьнежня 2023-га, 10, 11 і 16 студзеня.

«16 студзеня палова Польшчы была пазначаная чырвоным колерам. Гаворка ідзе пра такія гарады, як Варшава, Беласток, Ольштын, Лодзь, Плоцк, Грудзёндз, Эльблонг, Гданьск, Піла, Слупск, Кашалін і Шчэцін», — паведаміла выданьне.

Узровень пакрыцьця GPS можна назіраць на адмысловай мапе, даступнай па ўсім сьвеце. Ёй карыстаюцца ня толькі звычайныя грамадзяне, але і спэцыяльныя службы, у тым ліку паветраныя і марскія.

Джон Уайзман, які кіруе сайтам gpsjam.org, у інтэрвію выданьню выказаў думку, што такія збоі могуць быць «наўмыснай спробай глушэньня ў часе правядзеньня вайсковых вучэньняў», бо тэрыторыя супадае з тэарэтычным дыяпазонам расейскіх сыстэм перашкод, разьмешчаных у Калінінградзкай вобласьці Расеі.

У Беларусі 17 студзеня зафіксавалі глушэньне GPS

Абмежаваньні GPS у Беларусі 17 студзеня 2024 году. Скрын мапы
Абмежаваньні GPS у Беларусі 17 студзеня 2024 году. Скрын мапы

На мапе ўзроўню працы GPS можна пабачыць, што на тэрыторыі Беларусі 17 студзеня навігацыя была фактычна недаступнай у рэгіёнах, дзе находзяцца супольныя з Расеяй вайсковыя аб’екты — у кірунку Менску, Смалявічаў, Барысава, Новалукомля, а таксама пад Воршай і Віцебскам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG