Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Башкартастане на ўдзельнікаў масавых пратэстаў завялі крымінальныя справы


Пратэстоўцы са сьцягам Башкартастану
Пратэстоўцы са сьцягам Башкартастану

На ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў горадзе Баймак, дзе адбыўся суд над экалягічным актывістам Фаілем Алсынавым, завялі крымінальныя справы аб масавых беспарадках і нападзе на паліцыянтаў.

Фігурантам справы аб масавых беспарадках можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Прэсавая служба Сьледчага камітэту РФ паведаміла ў тэлеграм-канале, што некалькі супрацоўнікаў паліцыі пацярпелі падчас «масавых беспарадкаў» у Баймаку.

Суд Баймацкага раёну Башкартастану пакараў экс-старшыню забароненай у Расеі арганізацыі «Башкорт» Фаіля Алсынава 4 гадамі калёніі агульнага рэжыму. Алсынаў не чакаў такога, яго ўзялі пад варту ў залі суду. Актывіста прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 282 КК РФ («Распальваньне нянавісьці або варожасьці, а роўна прыніжэньне чалавечай годнасьці»).

Крымінальную справу супраць актывіста завялі на просьбу кіраўніка Башкартастану Радыя Хабірава. Кіраўнік рэгіёну запатрабаваў прыцягнуць Алсынава да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці па абвінавачаньні ў «распальваньні міжнацыянальнай варожасьці», у «закліках да антыдзяржаўных выступленьняў» і «да ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці», а таксама за «дыскрэдытацыю Ўзброеных сіл Расеі».

У Баймаку пасьля абвяшчэньня прысуду Алсынаву пачаліся сутыкненьні з паліцыяй. 17 студзеня падтрымаць актывіста да суду прыйшлі некалькі тысяч чалавек. Сілавікі перакрылі пад’езды да будынку суду, людзі мусілі кідаць свае аўтамабілі і ісьці пешшу. Акрамя таго, у Баймаку практычна цалкам заглушылі інтэрнэт.

Днём раней, 16 студзеня, жыхары гораду Баймак у Башкартастане правялі масавы мітынг, на якім патрабавалі адстаўкі кіраўніка рэспублікі Радыя Хабірава. Заклікі гучалі каля Баймацкага раённага суду, дзе разглядалася справа Фаіля Алсынава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG