Даты дня
6 жніўня 1965 года нарадзіўся Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень. Пушкін нарадзіўся ў вёсцы Бобр Крупскага раёна Менскай вобласьці, дзе і жыў да арышту ў 2021 годзе.
У 2022 годзе мастаку прысудзілі 5 год турмы за партрэт антысавецкага падпольшчыка Аўгена Жыхара. У ліпені 2023 Алесь Пушкін памёр у гарадзенскім шпіталі, куды яго прывезьлі ў непрытомным стане пад канвоем з турмы.
Таксама ў гэты дзень
1409 — вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінген абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.
1517 — у Празе Францішак Скарына выдаў сваю першую кнігу, «Псалтыр».
1806 — імпэратар Франц II Габсбург, пасьля перамогі Напалеона ў бітве пад Аўстэрліцам, адмовіўся ад нямецкай кароны, такім чынам паклаўшы канец Сьвятой Рымскай імпэрыі.
1945 — першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнай зброі — бамбаваньне амэрыканцамі гораду Хірасіма ў Японіі.
У гэты дзень нарадзіліся
1840 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт і перакладчык.
1884 — Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец.
1903 — Барыс Платонаў, акцёр, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР.
1928 — ЭндзіЎоргал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры.
1957 — Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр.
У памяці
1660 — Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку.
1877 — Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф.
1994 — памёр беларускі пісьменьнік, сцэнарыст Алесь Асіпенка.
Форум