Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Мсьціслаўшчыне ў пажары загінулі двое, у тым ліку дзіця


Пажар у вёсцы Каробчына на Мсьціслаўшчыне
Пажар у вёсцы Каробчына на Мсьціслаўшчыне

Сьледчыя праводзяць праверку ўсіх акалічнасьцяў трагедыі, у якой загінулі айчым з пасербам.

Увечары 16 студзеня ў вёсцы Каробчына на Мсьціслаўшчыне адбылося ўзгараньне дома. У выніку пажару загінулі 34-гадовы мужчына і ягоны 4-гадовы пасерб.

Сьледчы камітэт высьветліў, што ўвечары маці пайшла на працу, у доме заставаўся сужыцель з дваімі дзецьмі: 4-гадовым хлопчыкам і 10-гадовай дзяўчынкай. Мужчына каля месяца не працаваў, глядзеў малодшае дзіця, бо хлопчык не хадзіў у дзіцячы садок.

Калі здарыўся пажар, усе ў доме спалі. Прачнулася дзяўчынка і паспрабавала выцягнуць брата з дому, але ёй гэтага не ўдалося. Яна кінулася да суседзяў па дапамогу, аднак яны ў дом зайсьці ўжо не змаглі і выклікалі пажарнікаў.

Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў шпіталі ў вельмі цяжкім стане.

Суседзі характарызуюць сям'ю здавальняюча, зазначаючы аднак, што мужчына курыў і выпіваў. Напярэдадні здарэньня ён ужываў сьпіртное.

Сьледчыя не выключаюць, што да пажару магло прывесьці неасьцярожнае абыходжаньне з агнём пры курэньні. Праверка працягваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG