Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белтэлекам» папярэдзіў пра перабоі ў працы тэлевізіі і радыё на поўдні краіны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У сетцы тэлевізіі і радыё 15-19 і 22-26 студзеня ў Гомельскай, Магілёўскай і Менскай абласьцях будуць праводзіць рамонтныя работы.

У гэтыя дні з 10 да 16 гадзін на тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Калінкавіцкага, Сьветлагорскага, Ельскага, Кастрычніцкага раёнаў Гомельскай вобласьці, Любанскага, Салігорскага раёнаў Менскай і Глускага Магілёўскай вобласьці ў залежнасьці ад умоў надвор’я магчымая адсутнасьць прыёму ад падстанцыі «Сьмятанічы».

Праблемы могуць закрануць абавязковы агульнадаступны пакет праграм і камэрцыйную лічбавую тэлевізію, напісаў Белтэлекам.

У выпадку завяршэньня работ раней за названы тэрмін перадатчык будзе працаваць зноў.

Правядзеньне прафіляктычных работ не закранае інтэрактыўную тэлевізію ZALA.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG