Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белтэлекам» пазбавіўся кантэнту ўкраінскага мэдыясэрвісу Megogo


Ілюстрацыйнае фота. Сайт «Белтэлекам»
Ілюстрацыйнае фота. Сайт «Белтэлекам»

Дзяржаўная тэлекамунікацыйная кампанія «Белтэлекам» папярэдзіла, што з пакетаў яе паслуг зьнікне кантэнт анлайн-кінатэатра Megogo.

«З 30 жніўня 2022 году прадастаўленьне доступу да відэаматэрыялаў анлайн-кінатэатру „МЕГОГО“ у пакетах паслуг „ЯСНА 100+Кіно“, „Сямейны 10+Кіно“, „ЯСНА Кіно (МЕГОГО)“ і „ЯСНА Кіно+“ будзе спынена па не залежным ад РУП „Белтэлекам“ прычынам», — гаворыцца ў паведамленьні «Белтэлекам».

У «Белтэлекаме» адзначылі, што ў цяперашні час спрабуюць правесьці інтэграцыю зь іншым анлайн-кінатэатрам.

Megogo — украінскі мэдыясэрвіс для прагляду тэлебачаньня, кіно, спартовых трансьляцый і праслухоўваньня аўдыё, які прадстаўляў кантэнт на тэрыторыі Ўкраіны, краінаў СНД і Балтыі. 2 сакавіка 2022 году сэрвіс спыніў працу ў Расеі ў сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.

У анлайн-кінатэатры Megogo можна было, сярод іншага, паглядзець некаторыя фільмы на беларускай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG