Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства працы: калі прыйшоў на працу п'яным — прагул ставіць нельга. А што можна?


Адпачынак у парку, ілюстрацыйнае фота
Адпачынак у парку, ілюстрацыйнае фота

Калі супрацоўнік зьявіўся на працу нецьвярозым, шмат дзе яму ставяць прагул. Аказваецца, гэта парушэньне заканадаўства.

Дэпартамэнт дзяржаўнай інспэкцыі працы пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі патлумачыў розьніцу паміж прагулам і адхіленьнем ад працы.

У дэпартамэнце адзначаюць, што адхіленьне ад працы – гэта часовае недапушчэньне чалавека да выкананьня працоўных абавязкаў у канкрэтны дзень або зьмену ў сувязі з абставінамі, прапісанымі ў арт. 49 Працоўнага кодэкса. Пры гэтым ня мае значэньня, у які час працоўнага дня супрацоўнік зьявіўся ў стане алькагольнага апʼяненьня – наймальнік па ўласнай ініцыятыве адхіліць яго. Аднак калі ён пасьпеў адпрацаваць нейкую частку часу да адхіленьня, наймальнік пасьля павінен аплаціць гэтыя гадзіны.

Што тычыцца прагулу – гэта адсутнасьць работніка на сваім месцы па яго ўласнай ініцыятыве. Важкай падставай для прагулу лічыцца адсутнасьць на працы больш за тры гадзіны на працягу працоўнага дня без паважных прычын.

«З улікам выкладзенага, адхіленьне ад працы прагулам не зьяўляецца», – падкрэсьліваюць у дэпартамэнце.

Пасьля выбараў 2020 года любому чалавеку, арыштаванаму на суткі, на працы ставілі прагулы і звальнялі, нягледзячы на тое, што работнік адсутнічаў на працы не па «ўласнай ініцыятыве». Гвалтоўнае затрыманьне працадаўца «паважнай прычынай» не лічыў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG