Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга легкавікоў на мяжы Беларусі з ЭЗ за дзень павялічылася ўдвая


Аўтамабіль на літоўскім памежным пераходзе. Архіўнае фота
Аўтамабіль на літоўскім памежным пераходзе. Архіўнае фота

Найбольшая колькасьць легкавых машын, 200 адзінак, на памежным пераходзе Берасьце — Тарэспаль.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, на пераходзе Каменны Лог — Меднікі стаіць 90 аўтамабіляў, Беняконі — Салечнікі — 85. З раніцы перад усімі пунктамі пропуску ў Літву стаялі 275 легкавых машын.

Беларускае ведамства піша, што польскія памежнікі прапусьцілі з 1700 магчымых легкавікоў за дзень толькі 734, гэта 43% ад нормы.

Найбольшая колькасьць легкавых машын — 200 аўтамабіляў — у чарзе на памежным пераходзе Берасьце — Тарэспаль.

Як паведамляюць у тэлеграм-каналах пасажыры аўтамабіляў, час праходу беларуска-польскай мяжы складае каля 12 гадзінаў, каля 10 гадзін марнуецца на Каменны Лог — Меднікі. Пасажыры аўтобусаў паведамляюць пра пільны надгляд на мяжы і тое, што ў беларусах знаходзяць алькаголь і цыгарэты звыш нормы, а таксама забароненыя прадукты. Афармленьне штрафаў на мяжы таксама запавольвае чаргу.

Грузавых аўтамабіляў перад пунктамі пропуску налічваецца 815 адзінак. На польскай мяжы затораў няма, марудна рухаецца чарга перад літоўскімі і латвійскім пунктамі пропуску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG