Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі паведамляюць пра падрыў нафтавай цыстэрны на чыгунцы ў Ніжнім Тагіле


Панарама Ніжняга Тагілу
Панарама Ніжняга Тагілу

Расейскія ўлады назвалі выбух «хлапком».

У мясцовай пракуратуры ТАСС паведамілі, што нібыта пашкоджаньняў не было і інфармацыя высьвятляецца.

«Быў нейкі хлапок. Пакуль дэталяў няма, высьвятляецца ўся інфармацыя», — сказалі ў транспартнай пракуратуры.

Раней тэлеграм-каналы «112» і Baza напісалі, што ў раёне чыгуначнай станцыі Сан-Даната ў Ніжнім Тагіле прагучаў выбух. Была пашкоджаная адна цыстэрна, якая разам зь іншымі вагонамі выйшла з нафтабазы. Яшчэ адну выбуховую прыладу на магніце знайшлі на суседняй цыстэрне.

  • У расейскім Омску ў студзені суд арыштаваў грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева, якога абвінавацілі ў падрыве цягнікоў у тунэлі Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі.
  • У Разанскай вобласьці Расеі 11 лістапада сышлі з рэек 19 вагонаў грузавога цягніка. Паведамлялася, што сыход з рэек адбыўся з прычыны «ўмяшаньня староньніх асобаў» у працу чыгуначнага транспарту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG