Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь мае намер адкрыць за мяжой яшчэ адно пасольства


Мэка. Саудаўская Арабія
Мэка. Саудаўская Арабія

Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік 7–8 студзеня наведвае з афіцыйным візытам Саудаўскую Арабію. Ён праводзіць перамовы зь міністрам замежных спраў прынцам Фэйсалам бэн Фарханам аль-Саудам.

«Як мінімум, чакаем пашырэньня нашай дыпляматычнай прысутнасьці і адкрыцьця новага пасольства Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС.

Раней у рамках візыту, як піша pozirk.online быў афіцыйна анансаваны «шэраг сустрэч беларускай дэлегацыі ў міністэрствах, ведамствах і з прадстаўнікамі дзелавых колаў Саудаўскай Арабіі». У пачатку ліпеня мінулага году Алейнік абмяркоўваў з намесьнікам кіраўніка МЗС краіны Валідам аль Херыжы пытаньні актывізацыі турызму і аблягчэньня візавага рэжыму паміж краінамі.

Па выніках 2021 года таваразварот Беларусі з Саудаўскай Арабіяй склаў 42,3 млн даляраў, скараціўшыся на 26,4% у параўнаньні з 2020 годам. Экспарт склаў 6,1 млн даляраў, асноўныя яго пазыцыі — сухое малако, машыны электрычныя, тэкстыль і адзеньне. Дадзеныя за 2022 год МЗС Беларусі не прыводзіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG