Адпаведнае пагадненьне падпісанае паміж урадам Беларусі і ўрадам Рэспублікі Нікарагуа. У дакумэнце ўказана, што рашэньне прынятае для разьвіцьця і паглыбленьня дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі, а таксама ў у якасьці важнага інструмэнта паглыбленьня сувязяў і стымуляваньня далейшага разьвіцьця.
Цяпер беларусам можна знаходзіцца ў Нікарагуа да 90 дзён на працягу года без афармленьня візы. Калі ў плянах знаходжаньне ў краінах на працягу больш за тры месяцы, то да ўезду патрабуецца атрымаць візу ў дыпляматычным прадстаўніцтве або консульстве.
Адлегласьць ад Беларусі да Нікарагуа — больш за 10 тысяч кілямэтраў па прамой лініі. Каб трапіць зь Менску ў сталіцу гэтай краіны горад Манагуа, у дарозе трэба правесьці больш за 25 гадзінаў. Самыя танныя квіткі ў адзін бок каштуюць сама меней 1500 даляраў.
Беларусь, разам зь Нікарагуа, дзеляць 133 -яе месца ў штогадовым сусьветным «Індэксе чалавечай свабоды». Індэкс вылічваецца паводле шэрагу паказчыкаў (усяго 86), у тым ліку ўлічвае стан асабістых, грамадзянскіх і эканамічных свабодаў, сытуацыю зь бясьпекай, свабодай веравызнаньня, правамі на ўласнасьць і г. д. Нікарагуа, як і Беларусь, падтрымлівае рэзалюцыю ААН, якія ініцыююць недэмакратычныя краіны.