Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі маразы і галалёд. Розьніца тэмпэратур паміж рэгіёнамі складае 15 градусаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пры гэтым ў некаторых заходніх раёнах тэмпэратура раніцай 4 сьнежня была нават вышэйшай за нуль.

4 студзеня розьніца тэмпэратур у Беларусі складае 15 градусаў. У той час, калі ў чацьвер раніцай у ваколіцах Маларыты было +0,7°С, а ў Берасьці −2°С, на поўначы Віцебскай вобласьці, у Езярышчы, тэмпэратура складала −15,2°С, у Віцебску −14,1°С, у Касьцюковічах −14,8°С, амаль столькі ж у Амсьціславе.

У Гомлі і Магілёве было мінус 12°С, у Менску мінус 11°С.

Ад такога надвор’я ў Берасьці моцны галалёд, паведаміў Берасьцейскі гарвыканкам у сваім Telegram-канале.

Акрамя таго, у васьмі паселішчах вобласьці парушана электразабесьпячэньне, гаворыцца ў паведамленьні «Белэнэрга».

На вуліцах працуюць каля 300 камунальнікаў, яны занятыя на прыбіраньні і «інтэнсіўным пасыпаньні» ходнікаў, прыпыначных пунктаў, пешаходных пераходаў і мастоў. Задзейнічана 18 машын, якія раскідваюць пясок.

Акрамя таго, у горадзе прыбіраюць дрэвы і гальлё, якое ўпала пад цяжарам сьнегу.

На 4 студзеня Белгідрамэт абвесьціў штармавое папярэджаньне для Берасьцейскай вобласьці празьсьлізкія дарогі і наліпаньне мокрага сьнегу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG