Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каралева Даніі Маргрэтэ II абвясьціла, што зрачэцца пасаду 14 студзеня


 Каралева Маргрэтэ падчас навагодняга звароту, 31 сьнежня 2023
Каралева Маргрэтэ падчас навагодняга звароту, 31 сьнежня 2023

83-гадовая каралева сказала аб гэтым у сваёй штогадовай навагодняй прамове.

Пераемнікам стане насьледны прынц Фрэдэрык. Маргрэтэ II уступіла на пасад у 1972 годзе і пасьля сьмерці брытанскай каралевы Лізаветы II стала эўрапейскім манархам, які кіруе ў Эўропе найдаўжэй. 14 студзеня, споўніцца 52 гады ад часу, як яна стала каралевай.

Каралева Даніі сказала, што нагодай для гэтага рашэньня стала апэрацыя на сьпіне, якую яна перанесла ў лютым сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG