Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі прыехаў на пазыцыі ўкраінскага войска ў Аўдзееўцы, у раёне якой ідуць інтэнсіўныя баі


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў пазыцыі Ўзброеных сілаў Украіны (УСУ) у Аўдзееўцы, у раёне якой цяпер разгортваюцца інтэнсіўныя баі.

Пост пра гэта зьявіўся ў тэлеграм-канале Зяленскага.

Кіраўнік Украіны ўручыў узнагароды байцам 110-й асобнай мэханізаванай брыгады. Ён заявіў, што падчас паездкі абмеркаваў з камандзірам «абарончую сытуацыю» і «асноўныя патрэбы». Зяленскі назваў Аўдзееўку адным з «самых складаных участкаў фронту».

Акрамя Зяленскага, у Аўдзееўку прыехаў кіраўнік офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак. Паводле яго слоў, расейскае войска «зьнішчае горад пастаяннымі ўдарамі».

За час поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Зяленскі неаднаразова прыяжджаў на пазыцыі УСУ на лініі фронту. Прэзыдэнт Украіны быў пад Бахмутам, у Ізюме і Херсоне.

  • Расейская армія пачала масіраваны штурм гораду Аўдзееўка Данецкай вобласьці Ўкраіны, які знаходзіцца пад кантролем украінскай арміі, на пачатку кастрычніка. Захоп вобласьці цалкам — адна з мэтаў, якія паставіў перад сваімі падначаленымі Ўладзімір Пуцін.
  • Зь сярэдзіны лістапада вайсковыя экспэрты адзначаюць посьпехі расейцаў на гэтым напрамку і мяркуюць, што неўзабаве горад сапраўды будзе ўзяты, аднак коштам вялізных стратаў. Украінскі бок сьцьвярджае, што за дзень зьнішчае пад Аўдзееўкай да тысячы расейскіх салдат. Праверыць гэтыя дадзеныя ва ўмовах актыўных баявых дзеяньняў немагчыма.
  • Мінабароны Расеі і Ўкраіны колькасьць сваіх стратаў па-ранейшаму не агучваюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG