Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Армэніі прыме ўдзел у паседжаньні ЭАЭС у Расеі. Раней ён праігнараваў саміты СНД і АДКБ


Нікол Пашыньян
Нікол Пашыньян

Нікол Пашыньян прыбывае ў Расею з двухдзённым візытам.

Прэм’ер-міністар Рэспублікі Армэнія Нікол Пашыньян выехаў з двухдзённым працоўным візытам у Расею, паведаміла дзяржаўнае агенцтва «Арменпресс».

У Апараце прэм’ер-міністра армянскім журналістам паведамілі, што Пашыньян 25 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу прыме ўдзел у паседжаньні Найвышэйшага Эўразійскаага эканамічнага савету (ЭАЭС).

26 сьнежня прэм’ер-міністар Армэніі возьме ўдзел у так званым неафіцыйным саміце Садружнасьці незалежных дзяржаў (СНД).

У 2024 годзе Армэнія пераймае старшынёўства ў ЭАЭС.

Пры гэтым у афіцыйнага Ерэвану істотна сапсаваліся адносіны з краінамі-партнэрамі па лініі СНД і АДКБ. 13 кастрычніка Армэнія адмовілася ад удзелу ў саміце Садружнасьці незалежных дзяржаў (СНД) і не прыслала свайго прадстаўніка ў Бішкек. Тады Ерэван упершыню ў гісторыі праігнараваў саміт СНД.

У лістападзе Армэнія адмовілася ўдзельнічаць у саміце АДКБ у Менску. Раней Ніколі Пашыньян выказваў сваю рэзкую незадаволенасьць тым, што партнэры па Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы ня сталі на бок Армэніі ў канфлікце з Азэрбайджанам за Нагорны Карабах. Пашыньян абвінаваціў Маскву і Менск, што яны выступаюць за Баку і ніяк не дапамагаюць Армэніі.

Таксама ў Расею на два дні адправіўся і Аляксандар Лукашэнка. Ён таксама мае прыняць удзел у пасяджэньні ЭАЭС і на наступны дзень у неафіцыйным саміце краінаў СНД.

Чакаецца, што па выніках пасяджэньня ЭАЭС 25 сьнежня бакі падпішуць Дэклярацыю аб далейшым разьвіцьці Эўразійскага эканамічнага саюзу да 2030 году і на пэрыяд да 2045 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG