Як паведамляе «Настоящее время», рашэньне зьвязана зь ягонай перадачай «Пятніца з Тыгранам Кеасаянам». У ёй аўтар, на думку рэгулятара, дапусьціў выказваньні, якія «прыніжаюць гонар і годнасьць краіны і народу, ня маючы на гэта „маральнага права“ як замежны грамадзянін».
Акрамя таго, рэтрансьлятара «Sputnik Армэнія» — радыёстанцыю «Тоспа» — аштрафавалі на 500 тысяч драмаў (каля $1200). Прычынай стала аўтарская праграма экс-дэпутата Армана Абавяна «Абавян Time». Рэгулятар выявіў у ёй сьцьвярджэньні, «якія распаўсюджваюць паніку і заснаваныя на неправераных і недакладных крыніцах».
Жонка Кеасаяна Маргарыта Сіманьян, якая займае пасаду галоўнага рэдактара расейскай мэдыягрупы «Россия сегодня», уладальніка «Sputnik Армэнія», адказала на рашэньне аб прыпыненьні ліцэнзіі: «Драма на 500 тысяч драмаў. Эфэндзі зноў пакрыўдзіўся».
У канцы кастрычніка ў Малдове заблякавалі 14 рэсурсаў расейскіх СМІ, у ліку якіх быў Sputnik. Незадоўга да гэтага ў Кішынёве затрымалі кіраўніка «Sputnik Малдова» Віталя Дзянісава. Пасьля яго дэпартавалі і забаранілі ўезд у Малдову на 10 гадоў.
- У 2022 годзе, пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, пэрсанальныя санкцыі супраць Кеасаяна ўвялі ЭЗ, Вялікая Брытанія, Канада і некаторыя іншыя краіны. У чэрвені 2022 году МЗС Казахстану ўключыла Кеасаяна ў сьпіс непажаданых асобаў.