Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Малдовы заклікала парлямэнт арганізаваць рэфэрэндум аб магчымым уступленьні краіны ў Эўразьвяз


Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду
Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду

Празаходняя прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што будзе балятавацца на другі тэрмін увосень наступнага году, і заклікала парлямэнт правесьці рэфэрэндум аб патэнцыйным далучэньні краіны да ЭЗ. Пра гэта паведамляе малдоўская служба Радыё Свабода.

14 сьнежня Эўрапейская рада прыняла рашэньне пачаць перамовы аб уступленьні Ўкраіны і Малдовы ў Эўразьвяз.

На сваёй старонцы ў Facebook 24 сьнежня Санду заявіла, што будучыня Малдовы — у эўрапейскай сям’і, але ўся краіна павінна вызначаць свой шлях.

«Заклікаю парлямэнт увосень наступнага года ініцыяваць рэфэрэндум, на якім галасы грамадзян будуць вырашальнымі», — дадала яна.

14 сьнежня Санду вітала прыняцьце парлямэнтам стратэгіі нацыянальнай абароны, якая зьвязвае яе краіну з Захадам, заявіўшы, што гэта «вялікі крок да ўмацаваньня бясьпекі і стабільнасьці нашай краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG