Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ: Пуцін вырашыў ваяваць да перамогі і пагражае Эўразьвязу


Прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль
Прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль

Прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль у інтэрвію брытанскаму выданьню The Guardian заявіў, што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, на ягоную думку, «вырашыў працягваць вайну да канчатковай перамогі».

Па словах Бурэля, «калі мы ня зьменім курс хутка, калі мы не мабілізуем усе нашы магчымасьці, гэта дазволіць Пуціну выйграць вайну ва Ўкраіне».

На саміце Эўразьвязу ў снежні 2023 году праз пазыцыю Вугоршчыны ЭЗ ня змог узгадніць выдзяленьне на дапамогу Украіне 50 мільярдаў эўра. Да гэтага пытаньня лідэры краін Эўразьвязу вернуцца ў студзені.

Бурэль падкрэсьліў, што Пуцін памыліўся ў ацэнцы патэнцыялу расейскага войска і недаацаніў здольнасьць украінцаў да супраціву. Аднак пры гэтым, Пуцін па-ранейшаму гатовы мабілізоўваць чалавечыя рэсурсы і кідаць на сьмерць сваіх людзей, дадаў кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу.

На думку Бурэля, магчымая перамога Расеі ва Ўкраіне паставіць пад пагрозу само існаваньне Эўразьвязу. Ён падкрэсьліў, што Расея заўсёды была імпэрыяй, а не нацыянальнай дзяржавай, і, такім чынам, уяўляе сабой пагрозу сваім суседзям і ўсёй Эўропе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG