Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія можа дапамагчы ў мабілізацыі ўкраінцаў, якія жывуць у гэтай краіне


Мітынг у падтрымку Ўкраіны ў Таліне 26 лютага 2022 году.
Мітынг у падтрымку Ўкраіны ў Таліне 26 лютага 2022 году.

Эстонія ў выпадку запыту з боку Кіева можа заключыць дамову з Украінай аб садзейнічаньні ў мабілізацыі ўкраінцаў, якія жывуць у Эстоніі і падлягаюць прызыву.

Пра гэта сказаў міністар унутраных спраў Эстоніі Лаўры Ляэнэметс, яго словы прыводзіць газэта Postimees.

Па словах міністра, у Эстоніі жыве каля 7500 грамадзянаў Украіны прызыўнога ўзросту, але ня ўсе з іх падлягаюць мабілізацыі. Ён удакладніў, што тыя, хто пастаянна пражывае за мяжой, ня могуць быць прызваныя, а тыя, што прыехалі пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня і маюць часовы від на жыхарства, могуць.

«Мы маем уяўленьне аб тым, дзе ў Эстоніі жывуць гэтыя людзі. Мы гатовы аказаць садзейнічаньне ў дастаўцы гэтых людзей з Эстоніі ва Ўкраіну, калі яны маюць у гэтым патрэбу», — сказаў міністар. Ён падкрэсьліў, што гэтаму павінна папярэднічаць заключэньне адпаведнай дамовы.

Цяпер экстрадыцыя замежніка на радзіму магчымая толькі ў тым выпадку, калі асоба прыцягнута да крымінальнай адказнасьці і абвешчана ў вышук. «Ва Ўкраіны няма законных падстаў запытваць нас аб выдачы названых грамадзян, як і ў нас няма падстаў іх выдаваць», — заявіў 21 сьнежня начальнік дэпартамэнта памежнай і міграцыйнай палітыкі МУС Эстоніі Янэк Мягі. Ён таксама сказаў, што Ўкраіна пакуль не прасіла Талін аб садзейнічаньні мабілізацыі ўкраінцаў, якія жывуць у краіне.

Ва Ўкраіне ў апошні час абмяркоўваецца магчымасьць пашырэньня прызыву па мабілізацыі — у сувязі з сытуацыяй на фронце, якую назіральнікі характарызуюць як пазыцыйную вайну, якая можа доўжыцца яшчэ доўгі час. Афіцыйна выезд з Украіны за мяжу закрыты для мужчын прызыўнога ўзросту, якія ня маюць уважлівых прычын. Пры гэтым за мяжой знаходзяцца значная колькасьць патэнцыйных прызыўнікоў.

У чацьвер міністар абароны Ўкраіны Рустэм Умераў заклікаў усіх грамадзян, незалежна ад іх месцазнаходжаньня, уступіць у шэрагі ўзброеных сіл Украіны. У суботу Умераў заявіў, што Мінабароны разглядае магчымасьць паведамляць грамадзянам Украіны аб неабходнасьці зьявіцца ў ваенкамат праз электронныя апавяшчэньні. Паводле яго слоў, калі рашэньне будзе прынята, то такія апавяшчэньні будуць накіроўвацца і ўкраінцам за мяжой: «Калі мы ўжо прымем рашэньне па катэгорыях, запрашэньне адправім усім».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG