Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране павесілі «нявесту-дзіця». Яна стала 18-й жанчынай у краіне, пакаранай сьмерцю сёлета


Пратэст іранскай дыяспары ў Нью-Ёрку, ЗША, супраць рэпрэсій рэжыму ў Іране. Архізнае фота
Пратэст іранскай дыяспары ў Нью-Ёрку, ЗША, супраць рэпрэсій рэжыму ў Іране. Архізнае фота

У сераду ў Іране павесілі 29-гадовую Саміру Сабзіян, вядомую як «нявеста-дзіця». Яна была асуджаная на сьмяротнае пакараньне за забойства свайго мужа і правяла ў турме дзесяць гадоў.

Яна стала васемнаццатай жанчынай, пакаранай іранскімі ўладамі толькі сёлета, паведамляе ВВС.

Пра пакараньне сьмерцю паведаміла Іранская праваабарончая арганізацыя (IHR), якая базуецца ў Нарвэгіі. Афіцыйнага пацьверджаньня з боку ўладаў Ірану пакуль няма.

Саміра выйшла замуж у 15 гадоў і, паводле яе сваякоў, сыстэматычна цярпела ад хатняга гвалту.

У 19 гадоў яе арыштавалі праз абвінавачаньне ў забойстве мужа. Суд адразу вынес ёй сьмяротны вырак, але яго выкананьне было адкладзена з шэрагу бюракратычных прычын.


У момант арышту ў яе было двое дзяцей (адно зь іх немаўля), зь якімі за дзесяць гадоў ёй дазволілі пабачыцца толькі аднойчы — незадоўга да пакараньня сьмерцю, у пачатку сьнежня.

«Саміра на працягу многіх гадоў была ахвярай гэндэрнага апартэіду, дзіцячага шлюбу і хатняга гвалту, а сёньня стала ахвярай некампэтэнтнай і карумпаванай машыны забойстваў гэтага рэжыму», — заявіў кіраўнік IHR Махмуд-Аміры Магадам.

Паводле праваабаронцаў, колькасьць сьмяротных пакараньняў у Іране прыкметна ўзрасла ў апошні час — толькі ў лістападзе гэтага году былі пакараныя 115 чалавек.

Amnesty International называе гэта сэрыйнымі забойствамі, санкцыянаванымі дзяржавай, і заклікае Тэгеран спыніцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG