Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адкрылі «Сталін Цэнтар». Галоўным экспанатам стаў бюст, які ў 2017 годзе адкапалі ў лесе


Бюст Ёсіфа Сталіна ў Барнауле, Расея
Бюст Ёсіфа Сталіна ў Барнауле, Расея

Экспазыцыю ў Барнауле стварыла аддзяленьне «Камуністаў Расеі».

Камуністы Барнаула назвалі новы цэнтар «культурна-гістарычнай пляцоўкай», мэтай якой будзе «захаваньне гісторыі і памяці», а таксама паабяцалі «па-сталінску разабрацца» з так званымі «іншаагентамі» і прыхільнікамі Барыса Ельцына і Аляксея Навальнага.

Галоўным экспанатам цэнтру стаў двухсоткіляграмовы бюст Сталіна, які ў 2017 годзе адкапалі ў лесе.

У ліпені аналягічны «Сталін-Цэнтар» з ініцыятывы прадстаўнікоў КПРФ пачалі будаваць у Ніжагародзкай вобласьці.

Пры Пуціну ўсталявалі 95 з 110 помнікаў Сталіну, якія стаяць цяпер у грамадзкіх месцах Расеі, паказалі падлікі праекту «Можем объяснить». Тэмпы ўзьвядзеньня помнікаў Сталіну падвоіліся пасьля анэксіі Расеяй украінскага Крыму ў 2014 годзе.

Статуі Сталіна нярэдка зьяўляюцца на месцы пахаваньня ахвяр савецкіх рэпрэсій. Так, у кастрычніку 2023 году на мэмарыяльным комплексе «Меднае» ў Цьвярской вобласьці паставілі бюсты Ёсіфа Сталіна, Уладзіміра Леніна, Міхаіла Калініна і Фэлікса Дзяржынскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG