Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразійская камісія дазволіла Расеі на льготных умовах імпартаваць 1,2 мільярда курыных яек з Ірану і Турэччыны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расея цягам паўгода (з 1 студзеня да 30 чэрвеня 2024 году) зможа ўвозіць яйкі бяз мыта.

Савет Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЭЭК) ухваліў рашэньне даць Расеі тарыфную льготу на імпарт курыных яек з Ірану і Турэччыны.

Як адзначаецца на сайце Эўразійскай эканамічнай камісіі, Расея цягам паўгода (з 1 студзеня да 30 чэрвеня 2024 году) зможа ўвозіць яйкі бяз мыта.

Аб’ём пастаўкі вызначылі ў колькасьць да 1,2 мільярда яек.

«Пастаўкі з далёкага замежжа не ажыцьцяўляліся з 2020 году, што было зьвязана з высокім узроўнем самазабясьпечанасьці. Аднак цяпер на тле павелічэньня спажывецкага попыту і зьніжэньня вытворчасьці праз эпізаатычную сытуацыю мы назіраем прыкметнае падаражаньне яек», — сказаў міністар гандлю ЭЭК Андрэй Сьляпнёў.

Паводле яго, бязмытныя ўмовы ўвозу будуць часовымі, але яны дазволяць пазьбегнуць павелічэньня цэнаў на яйкі і магчымага дэфіцыту.

Пасьля таго, як у Расеі вынік дэфіцыт яек, у Беларусі таксама пачалася тэндэнцыя да росту цаны на гэтую прадукцыю. Экспэрты адзначалі, што ён склаў ад 7 да 9 адсоткаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG