Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зноў атакавала Ўкраіну ракетамі і дронамі, ёсьць ахвяра. У Маскве таксама заявілі пра напад дронаў


Адзін са зьбітых бесьпілётнікаў упаў у жылы квартал у Адэскім раёне і выбухнуў, выклікаўшы разбурэньне будынкаў і пажар
Адзін са зьбітых бесьпілётнікаў упаў у жылы квартал у Адэскім раёне і выбухнуў, выклікаўшы разбурэньне будынкаў і пажар

Украіна ў ноч на нядзелю 17 сьнежня падвергнулася чарговаму нападу расейскіх бесьпілётнікаў. Паветраныя сілы Украіны паведамляюць, што зьбілі 20 «шахедаў» і адну авіяцыйную кіраваную ракету Х-59.

У Адэскай вобласьці адзін са зьбітых дронаў упаў на прыватны дом і выклікаў пажар. Загінуў чалавек — як мяркуецца, гаспадар дома.

Ракеты і бесьпілётнікі запускалі з анэксаванага Крыма і з акупаванай расейскімі войскамі тэрыторыі Херсонскай вобласьці, іх зьнішчылі над Адэскай, Херсонскай, Запароскай і Хмяльніцкай абласьцямі.

Міністэрства абароны Расеі паведаміла, што за ноч расейская СПА перахапіла і зьнішчыла 33 бесьпілётныя лятальныя апараты над тэрыторыямі Ліпецкай, Растоўскай і Валгаградзкай абласьцей, а пазьней — яшчэ два над Валгаградзкай. Зьвестак аб пацярпелых і разбурэньнях не прыводзіцца.

Расія абстрэльвае Украіну практычна кожны дзень, аднак у параўнаньні з мінулай зімой інтэнсіўнасьць ракетных нападаў зьнізілася, а працэнт ракет, якія зьбіваюцца, вырас. Масіраваныя напады ўкраінскіх бесьпілётнікаў на тэрыторыю Расеі — зьява адносна новая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG