Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран скасаваў візы для беларусаў


Базар у Тэгеране
Базар у Тэгеране

Урад Ірану прыняў рашэньне скасаваць візавы рэжым для грамадзянаў 32 краінаў, сярод якіх і Беларусь.

Пра гэта паведамляе партал «Люстэрка» з спасылкай на іранскае інфармацыйнае агенцтва ISNA.

Скасаваць візы аднабаковым чынам прапанавала Міністэрства турызму Ірану. Урад ініцыятыву падтрымаў.

— Гэтае рашэньне дапаможа перадухіліць нэгатыўную рэкляму, чуткі і нагнятаньне страху стасоўна Ірану, — заявіў журналістам кіраўнік іранскага міністэрства турызму Эзатала Заргамі. Ён выказаў надзею, што гэты крок дасьць новы імпульс разьвіцьцю ў краіне турызму, а таксама «пакладзе канец антыіранскай прапагандзе».

У лік краінаў, грамадзянам якіх зараз не патрэбная іранская віза, трапіла і Беларусь. Таксама сьпіс папоўнілі шэраг дзяржаваў Цэнтральнай Азіі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амэрыкі.

Простых рэйсаў зь Менску ў Тэгеран пакуль няма. Ёсьць рэйсы зь перасадкай у Маскве. Паводле сэрвісу Aviasales, на 16 сьнежня найтаньнейшы квіток у адзін бок абыдзецца ў 618 рублёў. Час у палёце — амаль 25 гадзін з улікам трансфэру. Самы хуткі рэйс — усяго восем з паловай гадзінаў з улікам трохгадзіннай перасадкі — каштуе 819 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG