Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўрадзе Ўкраіны заявілі аб разблякаваньні працы найбольшага пункту пропуску на мяжы з Польшчай


Польска-ўкраінская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Польска-ўкраінская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

Блякада руху грузавога транспарту працягвалася больш за месяц.

Польскія перавозьнікі з пачатку лістапада блякавалі тры памежныя пункты на мяжы з Украінай: у Грабенным, Дарагуску і Карчовай.

Віцэ-прэм’ер-міністар, міністар разьвіцьця грамадаў, тэрыторый і інфраструктуры Ўкраіны Аляксандар Кубракоў заявіў, што Польшча разблякавала працу свайго першага пункту пропуску.

«Блякада пункту пропуску Ягадзін — Дарагуск завершана. З 14.00 там аднавілі стабільны рух грузавікоў. У кірунку Ўкраіны праехалі 15 транспартных сродкаў — яны на пункце пропуску, таксама 25 грузавікоў афармляюць, яны паедуць у бок Польшчы», — паведаміў Аляксандар Кубракоў на сваёй старонцы ў Facebook.

Украінскі віцэ-прэм’ер нагадаў, што блякада руху грузавога транспарту працягвалася больш за месяц.

«Мяжа мусіць быць разблякавана цалкам, а далейшае блякаваньне не дапускацца. Працуем далей, улічваючы інтарэсы нашых перавозьнікаў і дзяржавы», — падкрэсьліў Аляксандар Кубракоў.

Аб сытуацыі на іншых пунктах пропуску на мяжы з Польшчай, якія таксама блякавалі польскія перавозьнікі, украінскі віцэ-прэм’ер не паведаміў.

Польскія перавозьнікі з пачатку лістапада заблякавалі тры памежныя пункты на мяжы з Украінай: у Грабенным, Дарагуску і Карчовай. Яны прапускаюць з Украіны і ва Ўкраіну толькі па адным вялікагрузным аўтамабілі за гадзіну. Вынятак быў для машын, якія везьлі грузы для войска, гуманітарную дапамогу, а таксама прадукты, якія хутка псуюцца, і жывёлу.

Аналягічныя пратэсты адбываюцца і на мяжы з боку Славаччыны. Польскія і славацкія перавозьнікі патрабуюць вяртаньня да дазвольнай сыстэмы для ўкраінскіх перавозьнікаў. Яна была скасаваная на рашэньне Эўразьвязу пасьля пачатку поўнамаштабнай расейскай вайны супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG