Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэйрасетка распрацавала «крывавую» форму для беларускіх і расейскіх алімпійцаў. ФАТАФАКТ


Скрыншот вэб-старонкі выданьня Reflex.
Скрыншот вэб-старонкі выданьня Reflex.

«Дзякуючы штучнаму інтэлекту Midjourney мы распрацавалі алімпійскую калекцыю для «нэўтральных алімпійцаў» з Расеі і Беларусі. Мы згодныя з тым, каб яны ўдзельнічалі ў гульнях, калі яны апрануць нешта падобнае», – піша чэскае выданьне Reflex.

Выданьне пратэстуе супраць рашэньня МАК дазволіць удзел у Алімпіядзе, няхай і пад нэўтральным сьцягам, спартоўцаў з Беларусі і Расеі.

«У той час як расейскія вайскоўцы на чале з ваенным злачынцам Уладзімірам Пуціным па-ранейшаму забіваюць мірных жыхароў ва Ўкраіне, выкрадаюць украінскіх жанчын, гвалцяць і катуюць усіх, хто можа трапіць у іх рукі, Міжнародны алімпійскі камітэт палічыў, што гэта можа быць выдатнай ідэяй – калі расейскія і беларускія спартоўцы паедуць на Алімпіяду ў Парыж пад нэўтральным сьцягам», – піша Reflex.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG