Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унёсак Беларусі ў бюджэт ШАС пасьля далучэньня да арганізацыі будзе на ўзроўні Індыі і Пакістану


Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Архіўнае фота
Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Архіўнае фота

Адпаведна памеру ўнёску Беларусь атрымае 4 штатныя пасады ў сталых органах ШАС — па дзьве ў Сакратарыяце і ў выканаўчым камітэце Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры.

Беларусь абавязалася далучыцца да ўсіх дакумэнтаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) пасьля далучэньня да яе.

Як адзначаецца ў мэмарандуме аб абавязаньнях Беларусі ў мэтах атрыманьня статусу дзяржавы – удзельніцы ШАС, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, Беларусь не пазьней за 15 студзеня 2024 году далучыцца найперш да дамоў аб Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры (ад 7 чэрвеня 2002 году) і аб забесьпячэньні абароны сакрэтнай інфармацыі (ад 5 верасьня 2003 году).

У мэмарандуме адзначаецца, што частка адлічэньняў Беларусі ў бюджэт арганізацыі будзе складаць 5,8%. Для параўнаньня, частка Індыі — 5,9%, Казахстану — 17,6%, Кітаю — 20,6%, Кіргістану — 8,8%, Пакістану — 5,9%, Расеі — 20,6%, Таджыкістану — 6% і Ўзбэкістану — 14,6%.

Адпаведна памеру ўнёску Беларусь атрымае 4 штатныя пасады ў сталых органах ШАС — па дзьве ў Сакратарыяце і ў выканаўчым камітэце Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры. Але сваіх кіраўнікоў у органы кіраваньня ШОС улады змогуць накіраваць толькі пасьля таго, як пералічаць свой унёсак у бюджэт.

У ШуАС цяпер уваходзяць Індыя, Казахстан, Кітай, Кіргістан, Расея, Пакістан, Таджыкістан і Ўзбэкістан. На апошнім саміце да арганізацыі далучыўся Іран.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG