Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ерэван прапанаваў Баку правесьці сустрэчу для дэлімітацыі дзяржаўнай мяжы, Азэрбайджан настойвае на перамовах аб мірнай дамове


Нагорны Карабах, ілюстрацыйнае фота
Нагорны Карабах, ілюстрацыйнае фота

Азэрбайджан заклікаў Армэнію правесьці сустрэчу на дзяржаўнай мяжы для прадоўжаньня перамоў аб мірнай дамове.

Міністэрства замежных спраў Армэніі заклікала Азэрбайджан правесьці сустрэчу для дэлімітацыі дзяржаўнай мяжы. Як паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ARMENPRESS, армянскі бок 21 лістапада перадаў Азэрбайджану «шостую рэдакцыю дамовы аб нармалізацыі дачыненьняў».

«Армянскі бок працягвае лічыць, што, нягледзячы на ўсе складанасьці і выклікі, існуе рэальная магчымасьць усталяваньня міру між дзьвюма краінамі, які можа быць рэалізаваны пры наяўнасьці палітычнай волі з абодвух бакоў. Армянскі бок працягвае дэманстраваць такую волю. Адным з праяваў гэтай волі зьяўляецца і тое, што Армэнія прапанавала Азэрбайджану правесьці пасяджэньне дэлімітацыйнай камісіі на дзяржаўнай мяжы між краінамі», — адзначаецца ў заяве.

МЗС Армэніі выступіла з гэтай заявай у адказ на прапанову Азэрбайджану правесьці сустрэчу на дзяржаўнай мяжы для працягу перамоў аб мірнай дамове.

Што папярэднічала цяперашняй сытуацыі ў Нагорным Карабаху

Нагорны Карабах (армянская назва Арцах) — горны рэгіён унутры тэрыторыі Азэрбайджану, у якім цягам стагодзьдзяў жылі і армяне, і азэрбайджанцы. Напярэдадні распаду Савецкага Саюзу насельніцтва тагачаснай Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці прыблізна на 75% складалася з армянаў. У 1980-я гады нацыяналістычны рух імкнуўся аддзяліць рэгіён ад Азэрбайджану і далучыць яго да Армэніі. У выніку вайны на пачатку 1990-х гадоў загінулі каля 30 тысяч чалавек, і сэпаратысты, падтрыманыя Армэніяй, узялі гэтую тэрыторыю і некалькі прылеглых раёнаў Азэрбайджану пад свой кантроль.

Дыпляматычныя намаганьні ўрэгуляваць канфлікт не далі істотных вынікаў, і ў 2020 годзе пачалася новая вайна, якая цягнулася шэсьць тыдняў. У выніку замірэньня пры пасярэдніцтве Расеі быў фактычна зафіксаваны пераход пад кантроль Азэрбайджану часткі рэгіёну і сямі прылеглых да яго раёнаў.

У 2022 годзе Баку і Ерэван пачалі перамовы, якія мелі канчаткова разьвязаць канфлікт. Заяўленай мэтай Азэрбайджану было вярнуць кантроль над усёй тэрыторыяй Нагорнага Карабаху, і армянскі прэмʼер-міністар Нікол Пашыньян даваў сыгналы, што ён гатовы на гэта пайсьці.

Аднак армянскае кіраўніцтва Нагорнага Карабаху не хацела ісьці на такі крок. Яно выказвала занепакоенасьць, што абяцаньні Азэрбайджану мірна «рэінтэграваць» этнічных армянаў — гэта толькі дымавая заслона, за якой хаваецца плян назаўсёды выціснуць іх з гэтай тэрыторыі. Міжнародныя пасярэднікі спрабавалі знайсьці кампраміс, але марна.

1 студзеня 2024 году спыніла сваё існаваньне Нагорна-Карабаская рэспубліка, абвешчаная больш за 30 гадоў таму этнічнымі армянамі на тэрыторыі былой савецкай Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці Азэрбайджану і не прызнаная ніводнай краінай сьвету.

Гэта адбылося ў выніку нападу Азэрбайджану на Нагорны Карабах увосень 2023 году. Азэрбайджанскія ўлады назвалі гэта «антытэрарыстычнай апэрацыяй». У выніку з Нагорнага Карабаху выехалі амаль усе этнічныя армяне, а Азэрбайджан абвясьціў яго сваёй тэрыторыяй і заявіў аб перамозе ў «Айчыннай вайне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG