Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 26 гадоў ад зьнікненьня Ганчара і Красоўскага


Акцыя памяці Ганчара і Красоўскага, 2012 год
Акцыя памяці Ганчара і Красоўскага, 2012 год

Падзеі 16 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

16 верасьня 1999 году зьніклі бязь вестак беларускі палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. Пазьней на месцы, дзе, як мяркуецца, адбылося выкраданьне, знайшлі аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві. У 2019 годзе нямецкае выданьне DW апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Лукашэнкі пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі. У верасьні 2023 году суд у Швайцарыі апраўдаў Гараўскага ў справе аб выкраданьнях апанэнтаў Лукашэнкі.

Тлумачачы прысуд, судзьдзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак, у якім «замяшаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя зьнікненьні». «Гэтыя факты не павінны выклікаць сумневаў. Але на допыце абвінавачаны заблытаўся ў супярэчнасьцях і ўхіляўся ад адказу», — растлумачыў сваё рашэньне судзьдзя.

16 верасьня адзначаецца Міжнародны дзень аховы азонавага слою. Гэты дзень быў заснаваны Генэральнай асамблеяй ААН у 1994 годзе.

Гэты дзень у гісторыі

1810 — Мэксыка абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.

1908 — заснаваная амэрыканская кампанія General Motors, якая была найбуйнейшым вытворцам аўтамабіляў у сьвеце да 2007 году, калі гэты тытул забрала ў яе японская Toyota.

1963 — узьнікла фэдэратыўная дзяржава Малайзія.

1982 — лібанскія хрысьціянскія фалянгісты ўчынілі разьню ў лягерах палестынскіх уцекачоў Сабра і Шатыла ў Заходнім Бэйруце. Паводле розных ацэнак, загінулі ад 700 да 3500 чалавек.

2020 Паўла Латушку і Ігара Ляшчэню пазбавілі дыпляматычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла «ў сувязі з учынкамі, якія няславяць дзяржаўную (дыпляматычную) службу».

У гэты дзень нарадзіліся

1859Браніслаў Эпімах-Шыпіла, мовазнаўца, літаратуразнаўца, фальклярыст і выдавец, якога называюць патрыярхам беларускага Адраджэньня.


Браніслаў Эпімах-Шыпіла
Браніслаў Эпімах-Шыпіла

1891 Антон Баліцкі, палітычны і дзяржаўны дзяяч, народны камісар асьветы ў 1926–29 гадах, адзін з архітэктараў палітыкі беларусізацыі ў БССР, ахвяра сталінізму.

1909 Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. У 1931 скончыў Беларускі пэдагагічны тэхнікум, уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Ўзвышша». Пачаў публікаваць аповесьці і апавяданьні з 1927. У студзені 1933 арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі, сасланы ў Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). Паўторна арыштаваны 5 кастрычніка 1937 і ў той самы дзень расстраляны. У 1974 выйшаў яго зборнік апавяданьняў і аповесьцяў «Ні госьць ні гаспадар».

1931 Пётар Лысенка, археоляг.

1937Барыс Луцэнка, тэатральны рэжысэр.

Барыс Луцэнка, партрэт работы Аляксея Кузьміча
Барыс Луцэнка, партрэт работы Аляксея Кузьміча

1937 Аляксандар Мядзьведзь, дужаньнік вольнага стылю, трохразовы алімпійскі чэмпіён.

1938Віктар Дашук, кінарэжысэр-дакумэнталіст, народны артыст Беларусі.

Віктар Дашук
Віктар Дашук

1946 Сяргей Законьнікаў, беларускі паэт і публіцыст

Паэт Сяргей Законьнікаў
Паэт Сяргей Законьнікаў

У памяці

1744 Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1938Іосіф Мацюкевіч, мовазнавец. Ахвяра сталінізму. Расстраляны.

1940Сяргей Паўловіч, асьветнік, багаслоў, пэдагог, аўтар лемантара «Першыя зярняткі».

1965 — у Берасьці трагічна загінуў Адам Трыпус, дзеяч БНР. Ён быў знойдзены на вуліцы ў выніку пабіцьця невядомымі пры нявысьветленых абставінах. У пасьведчаньні аб сьмерці прычынай сьмерці быў пазначаны «гіпэртанічны крыз».

1973Віктар Хара, чылійскі бард і настаўнік, забіты падчас перавароту Аўгуста Піначэта ў Сант’яга на стадыёне «Чылі», ператвораным у канцлягер.

2017Юлія Андрусышына, маці беларускага сьпевака і журналіста Багдана Андрусышына (Данчыка).

Данчык (Багдан Андрусышын) і ягоная маці Юлія на яе 85-годзьдзе, 19 чэрвеня 2017 году
Данчык (Багдан Андрусышын) і ягоная маці Юлія на яе 85-годзьдзе, 19 чэрвеня 2017 году
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG