Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ўводзіць зьмены пры выдачы візаў уладальнікам «карты паляка», каб іх не маглі ідэнтыфікаваць на мяжы


Да гэтага часу грамадзяне Беларусі з «картай паляка» атрымлівалі візу, адзначаную лічбай 18. Дзякуючы гэтаму ўлады Беларусі маглі лёгка іх ідэнтыфікаваць, піша польская Rzeczpospolita.

Раней было дастаткова адзін раз перасекчы мяжу на падставе такой візы, каб аказацца пад прыцэлам уладаў. У Беларусі была створаная база дадзеных людзей з карткай паляка, улады выдалі загад паведаміць пра яе наяўнасьць органам унутраных справаў.

Як піша Rzeczpospolita, згодна з праектам зьменаў у палажэньне аб візах для іншаземцаў, у візавую налепку ўладальнікам карты паляка будзе ставіцца нумар 23. Такія візы выдаюцца, у прыватнасьці, удзельнікам праграмы Poland Business Harbour, іх сямейнікам, а таксама турыстам зь неназванымі мэтамі.

Новыя правілы будуць распаўсюджвацца на новыя заяўкі, а таксама на заяўкі, пададзеныя і не разгледжаныя да ўступленьня пастановы ў сілу.

  • 11 ліпеня 2023 году набылі моц зьмены ў Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Згодна зь імі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць замежны дакумэнт (пашпарт, дазвол на жыхарства, дакумэнт, які дае права на льготы), абавязаныя праінфармаваць пра гэта органы ўнутраных спраў або органы дыпляматычнай службы на працягу трох месяцаў з моманту набыцьця законам моцы. Гэтыя тры месяцы скончыліся 11 кастрычніка 2023 году.

КАРТА ПАЛЯКА

Карта паляка – гэта дакумэнт, які пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народу. Уладальнік карты паляка мае правы, акрэсьленыя законам “Аб карце паляка”, прынятым сэймам Рэспублікі Польшча 7 верасьня 2007 году. Закон уступае ў сілу ў апошнія дні сакавіка 2008 году.

Асоба, якая мае карту паляка:
– можа бясплатна атрымліваць побытавую, доўгатэрміновую, шматразовую візу для перасячэньня мяжы Рэспублікі Польшча.
– можа легальна працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча без наяўнасьці дазволу на працу
– можа весьці ў Рэспубліцы Польшча эканамічную дзейнасьць на такіх самых умовах, як і польскія грамадзяне
– можа карыстацца ў Польшчы бясплатнай сыстэмай адукацыі на пачатковым, сярэднім і вышэйшым узроўні на такіх самых умовах, як і польскія грамадзяне, і, у той жа час, зьвяртацца з просьбай выдзеліць стыпэндыю і навуковую дапамогу, прызначаную іншаземцам, якія вучацца ў Польшчы ці атрымліваюць вышэйшую адукацыю – у неадкладных выпадках можа карыстацца ў Польшчы бясплатнай мэдыцынскай дапамогай на такіх самых умовах, як і польскія грамадзяне:
– можа карыстацца 37%-нымі льготамі падчас чыгуначных паездак на тэрыторыі Польшчы
– можа бясплатна наведваць дзяржаўныя музэі ў Польшчы
– можа ў першую чагу зьвяртацца па фінансавыя сродкі зь дзяржаўнага бюджэту Рэспублікі Польшча ці зь бюджэту гміннага самакіраваньня ў Польшчы, прызначанага на падтрымку палякаў за мяжой.

Атрыманьне карты паляка не азначае наданьня польскага грамадзянства, права на сталае жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ці права перасячэньня мяжы Рэспублікі Польшча без візы .


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG