Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьняў з пасады міністра эканомікі і адправіў амбасадарам у Кітай

абноўлена

Аляксандар Чарвякоў
Аляксандар Чарвякоў

Папярэднім паслом у Пэкіне быў Юры Сянько. Таксама сёньня атрымалі дыпляматычныя прызначэньні яшчэ некалькі чалавек.

Міністар эканомікі Аляксандар Чарвякоў пасьля амаль 4 гадоў кіраваньня ведамствам страціў гэтую пасаду і паедзе амбасадарам у Кітай, паведамляюць праўладныя СМІ.

Прызначаючы Чарвякова на новую пасаду, Лукашэнка падкрэсьліў, што ягоны досьвед «дазволіць падняць адносіны з Кітаем», які разам з Расеяй уваходзіць у лік асноўных партнэраў Беларусі.

Таксама Аляксандар Лукашэнка зрабіў некалькі іншых кадравых перастановак.

Новым амбасадарам у Зымбабвэ стаў былы старшыня Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Ігар Маршалаў. Ён меў дачыненьне да перасьледу парталу Tut.by і заснавальніка агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая.

Новым амбасадарам у Сэрбіі будзе экс-кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня МЗС Сяргей Маліноўскі.

«Трэба разабрацца ў той палітыцы, якую Сэрбія праводзіць і жадае праводзіць у дачыненьні Беларусі. Мусіць быць вынік у гандлёва-эканамічных адносінах. Калі яны хочуць круціць хвастом, груба кажучы, і падтрымліваць эўрапейска-амэрыканскія санкцыі супраць Беларусі, гэта іх праца, няхай вызначаюцца і падтрымліваюць, калі яны забылі тое дабро, зь якім мы ішлі да іх», — сказаў Лукашэнка, прызначаючы пасла ў Бялград.

Ігар Белы стаў амбасадарам Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Раман Раманоўскі стане паслом у Інданэзіі, а генэральным консулам у індыйскім Мумбаі будзе працаваць Аляксандар Мацукоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG