Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія ўлады павялічылі арэнду на некаторых рынках і гандлёвых цэнтрах. Каго гэта закране


Гандлёвы цэнтар "Сталіца". Ілюстрацыйнае фота.
Гандлёвы цэнтар "Сталіца". Ілюстрацыйнае фота.

Менгарвыканкам устанавіў павелічэньне каэфіцыентаў да стаўкі арэнднай платы на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Адпаведнае рашэньне Менскіх уладаў ад 26 кастрычніка 2023 года нумар 4439 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Тлумачыцца, што павялічаныя каэфіцыенты ўводзяцца адносна капітальных пабудоў (будынкаў, збудаваньняў), ізаляваных памяшканьняў (іх часткі) на рынках, якія знаходзяцца ва ўласнасьці Менску і гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш як 50 працэнтаў акцый належыць дзяржаве.

Гаворка ідзе аб перададзеных юрыдычным асобам або ІП месцах для розьнічнага гандлю на рынках «Серабранка», «Тутэйшы», «Камароўскі», «Курасоўшчынскі», «Чыжоўскі», у гандлёвых цэнтрах «Сталіца», «Партызанскі», «Купалаўскі».

Зьмены пачнуць дзейнічаць з 20 лістапада 2023 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG