Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўрад ініцыяваў рост ставак падаткаў і адзіны маёмасны плацеж


Палата прадстаўнікоў, архіўнае фота
Палата прадстаўнікоў, архіўнае фота

Таксама папраўкі ў Падатковы кодэкс прадугледжваюць павелічэньне ставак падатку з прадпрымальнікаў.

Урад прадставіў у Палаце прадстаўнікоў праект бюджэту і закону «Аб зьмяненьні Падатковага кодэксу», які прадугледжвае ўвядзеньне адзінага маёмаснага плацяжу і павышэньне падатковых ставак.

Сустрэча дэпутатаў з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам адбудзецца 23 кастрычніка, піша БелТА.

Між іншага, законапраект прадугледжвае «адзіны маёмасны плацеж — агульную суму падатку на нерухомую маёмасьць, зямельнага падатку і транспартнага падатку, якая падлягае выплаце фізычнай асобай», — пазначана ў праекце закону, распрацаваным Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь, які цытуе агенцтва ТАСС.

Законапраект прадугледжвае павышэньне з 13% да 25% стаўкі падаходнага падатку зь фізычных асоб, гадавы даход якіх перавышае 200 тысяч рублёў — у выпадку яго атрыманьня ад крыніц у краіне ў выглядзе дывідэндаў, па працоўных і грамадзянска-прававых дагаворах аб выкананьні работ, аказаньні паслуг і стварэньні абʼектаў інтэлектуальнай уласнасьці.

Заплянавана павелічэньне з 20% да 30% стаўкі падаходнага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх у гэтым падатковым пэрыядзе даходы з пачатку каляндарнага году перавысілі 500 тысяч рублёў.

Таксама папраўкі ў Падатковы кодэкс прадугледжваюць павелічэньне ставак адзінага падатку з прадпрымальнікаў.

Стаўку падатку на прыбытак для арганізацый, у якіх у пазначаным падатковым пэрыядзе падатковая база перавысіла 25 млн рублёў, плянуецца павялічыць з 20% да 25%. З 5% да 10% мяркуецца павысіць стаўку на прыбытак ад рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасьці, уключаных у пералік высокатэхналягічных тавараў, вызначаны Саўмінам.

Законапраект прадугледжвае таксама прымяненьне дзесяцікротнай стаўкі транспартнага падатку ў дачыненьні да транспартных сродкаў падвышанай камфортнасьці, уключаных у вызначаны Саўмінам сьпіс, калі з моманту іх выпуску не прайшло больш за тры гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG