Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі Лукашэнку паказалі аўтаматы, гаўбіцы і гарматы і падарылі гранатамёт. ФОТА


Аляксандар Лукашэнка з гранатамётам на тэрыторыі вайсковай базы ў Гомлі, 17 лістапада 2023
Аляксандар Лукашэнка з гранатамётам на тэрыторыі вайсковай базы ў Гомлі, 17 лістапада 2023

Падчас паездкі ў Гомель Аляксандар Лукашэнка пабываў на 1868-й артылерыйскай базе ўзбраеньня.

Як піша прэсавая служба Лукашэнкі, на тэрыторыі вайсковага аб’екта захоўваюцца і рамантуюцца розныя віды ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі.

Начальнік базы Яўген Маслюкоў расказаў, што на тэрыторыі базы ёсьць зона захоўваньня стралковай зброі, цэха па рамонце ўзбраеньня і тэхнікі, пляцоўкі адкрытага захоўваньня ўзбраеньня.

Як далажыў Лукашэнку міністар абароны Віктар Хрэнін, ва Ўзброеных сілах уся стралковая зброя, якая захоўваецца на складах, інвэнтарызавана належным чынам і знаходзіцца ў поўным парадку.

Лукашэнка на артылерыйскай базе ўзбраеньня ў Гомлі
Лукашэнка на артылерыйскай базе ўзбраеньня ў Гомлі

Аляксандру Лукашэнку ў ліку іншай зброі прадэманстравалі аўтамат, паказалі цэх для рамонту артылерыйскага ўзбраеньня, дзе прыводзяць у парадак самаходныя гаўбіцы «Гваздзік», «Акацыя», гармату «Гіяцынт», аўтаматычны мінамёт «Васілёк».

«Трэба займацца жалезабэтонна імпартазамяшчэньнем. Занадта дарагая штука — гэта закупляць. Напружвайце прамысловасьць!» — заявіў Лукашэнка.

Там жа Лукашэнку падарылі гранатамёт, піша набліжаны да ягонай прэсавай службы тэлеграм-канал «Пул первого».

Лукашэнка на артылерыйскай базе ўзбраеньня ў Гомлі
Лукашэнка на артылерыйскай базе ўзбраеньня ў Гомлі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG