Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатара забойства журналісткі Паліткоўскай выпусьцілі з турмы і адправілі на вайну супраць Украіны


Асуджаныя ў справе забойства журналісткі Паліткоўскай. Сяргей Хаджыкурбанаў крайні справа. Архіўнае фота
Асуджаныя ў справе забойства журналісткі Паліткоўскай. Сяргей Хаджыкурбанаў крайні справа. Архіўнае фота

Паводле асуджанага, ён пагадзіўся выехаць у зону баявых дзеяньняў у абмен на датэрміновае вызваленьне ў канцы 2022 году.

Сяргей Хаджыкурбанаў, асуджаны на 20 гадоў пазбаўленьня волі ў справе аб забойстве журналісткі «Новой газеты» Ганны Паліткоўскай, выйшаў з турмы і ваюе ва Ўкраіне, піша тэлеграм-канал Baza.

Ён пачынаў службу з пасады камандзіра выведвальнага аддзяленьня, але неўзабаве даслужыўся да камандзіра батальёну, паведамляюць крыніцы Baza, адзначаючы хуткае павышэньне Хаджыкурбанава.

Хаджыкурбанаў, адседзеўшы паўгода (са зьняволенымі, як неаднаразова паведамлялі розныя крыніцы, заключаюць кантракт менавіта на такі тэрмін, абяцаючы пазьней выдаць афіцыйныя дакумэнты аб вызваленьні ад пакараньня), працягнуў кантракт. Дзе і на якой пасадзе служыць Хаджыкурбанаў, суразмоўцы выданьня ня ведаюць.

Вядомую журналістку Ганну Паліткоўскую, аўтарку многіх расьсьледаваньняў, у тым ліку дзеяньняў Расеі ў Чачэніі, забілі 7 кастрычніка 2006 году ў пад’езьдзе ейнага дому ў Маскве.

У справе аб забойстве журналісткі «Новай газеты» агулам асудзілі шэсьць чалавек, якія атрымалі тэрміны ад 11 гадоў пазбаўленьня волі да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Сяргей Хаджыкурбанаў — былы опэрупаўнаважаны Ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю (УБАЗ) МУС Расеі. Паводле вэрсіі сьледзтва, Хаджыкурбанаў арганізаваў сачэньне за Паліткоўскай.

Арганізатарам забойства ўлады назвалі Лом-Алі Хайтукаева, які ў 2014 годзе быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне, а ў 2017 годзе памёр у калёніі. Пляменьнік Хайтукаева Рустам Махмудаў быў прызнаны судом выканаўцам злачынства і таксама прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Сьледзтва не змагло высьветліць, што быў заказчыкам забойства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG