Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія адмовілася ўдзельнічаць у саміце АДКБ у Менску. Раней яна праігнаравала саміт СНД


Нікол Пашыньян
Нікол Пашыньян

Пра гэта сказаў прэм’ер-міністар краіны Нікол Пашыньян.

Нікол Пашыньян паінфармаваў Аляксандра Лукашэнку, што не прыедзе ў Менск на заплянаваны саміт Арганізацыі дамовы калектыўнай бясьпекі (АДКБ). Саміт адбудзецца ў беларускай сталіцы 23 лістапада.

Пашыньян выказаў надзею, што іншыя краіны – удзельніцы АДКБ «зразумеюць гэтае рашэньне». Такое адбудзецца ўпершыню з 2009 года.

Армэнія ўжо ня ўпершыню ігнаруе паседжаньні з удзелам Расеі і Беларусі. 13 кастрычніка афіцыйны Ерэван адмовіўся ад удзелу ў саміце Садружнасьці незалежных дзяржаў (СНД) і не прыслаў свайго прадстаўніка ў Бішкек. Тады Армэнія ўпершыню ў гісторыі праігнаравала саміт СНД.

Палітычныя экспэрты выказалі думку, што армянскі бок зрабіў гэта на знак пратэсту супраць таго, што ягоныя партнэры ў СНД і АДКБ (найперш Расея) не падтрымалі армянаў падчас драматычных падзей у Нагорным Карабаху, а фактычна занялі пазыцыю Азэрбайджану.

На пачатку лістапада працэс выхаду з СНД пачала Малдова. Армэнія пакуль афіцыйна не заяўляла аб намеры выйсьці са складу АДКБ і СНД, але заклікі да гэтага прамаўлялі асобныя армянскія палітыкі.

У сярэдзіне кастрычніка прэзыдэнт Армэніі Вагаґн Хачатур’ян падпісаў закон аб ратыфікацыі Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суду, які, сярод іншага, раней выдаў ордэр на арышт Пуціна. Цяпер Армэнія абавязаная арыштаваць Пуціна, калі ён прыбудзе ў краіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG