Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўмовах вайны і санкцый Беларусь стала найбольш папулярным напрамкам для расейскіх турыстаў


Расейскія пашпарты
Расейскія пашпарты

Беларусь збольшага замяніла шматлікім расейскім турыстам экскурсійную Эўропу, паведаміў Расейскі саюз туріндустрыі з спасылкай на зьвесткі турапэратараў, якія ўваходзяць у арганізацыю.

Як адзначаюць турапэратары-чальцы Расейскага саюза туріндустрыі (РСТ), папулярнасць падарожжаў у гэтым годзе ў краіны СНД прыкметна вырасла ва ўмовах абмежаваных авіязносін з Эўропай. У большасьці кампаній лідэрам попыту Беларусь, а ў першую пяцёрку па продажах уваходзяць Узбэкістан, Армэнія, Кіргізія і Азэрбайджан.

Як лічыць дырэктар па сувязях з грамадзкасьцю кампаніі «Інтурыст» Дар'я Дамастроева, Беларусь збольшага замяніла шматлікім турыстам экскурсійную Эўропу.

«Беларусь моцна вылучаецца на фоне іншых краін СНД: у нас на першым месцы запыты на кароткія паездкі, сіці-туры, на другім — санаторны адпачынак, на трэцім — экскурсійныя паездкі», — растлумачыла дырэктар па сувязях з грамадзкасьцю кампаніі «Інтурыст» Дар’я Дамастроева.

«Беларусь папулярная ў расейскіх турыстаў запыты для кароткіх паездак, сіці-тураў, санаторнага адпачынку.

Расейскай статыстыкі па турпатоку ў Беларусь няма, бо няма памежнага кантролю паміж краінамі. Паводле зьветсак Беларускага рэспубліканскага саюза туріндустрыі, у 2022 годзе ў краіну прыехала каля мільёна турыстаў з Расеі.

У першую пяцёрку па продажах тураў уваходзяць таксама Узбэкістан, Армэнія, Кіргізія і Азэрбайджан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG