Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь забароняць увозіць прадукцыю з Латвіі з 1 сьнежня


Літоўска-беларуская мяжа. Архіўнае фота
Літоўска-беларуская мяжа. Архіўнае фота

Забарона будзе прымяняцца і на прадукцыю з Польшчы і Літвы.

Некаторыя віды прадукцыі, зробленай у Латвіі, яшчэ можна будзе ўвозіць у Беларусь да 1 сьнежня 2023 году.

Гэта вынікае з адпаведнай пастановы ўраду, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

У прыватнасьці, у дакумэнце адзначаецца, што спэцыяльныя меры, уведзеныя дадаткова для харчовай, трыкатажнай, цэлюлёзнай і будаўнічай прадукцыі, зробленых уў Латвіі, не распаўсюджваюцца на тавары, увезеныя да 1 сьнежня 2023 году.

Забарона на рэалізацыю прадукцыі на тэрыторыі Беларусі таксама ня будзе прымяняцца на тыя тавары, якія пасьпелі ўвезьці зь Літвы і Польшчы да 1 ліпеня 2023 году.

Адначасова ўрад абавязаў дадаткова Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Беларускі канцэрн лясной дрэваапрацоўчай і цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці, а таксама канцэрн па вытворчасьці тавараў лёгкай прамысловасьці «забясьпечыць насычэньне ўнутранага рынку асартымэнтам харчовай і нехарчовай прадукцыі вытворчасьці Рэспублікі Беларусь».

Такім чынам, вядзецца ня толькі аб каве, джэмах, фруктовых жэле, мармэлядах, садавіне, арэхах, соках, водах, піве, моцных сьпіртных і іншых зброджаных напоях, калготах, панчохах, гольфах, а і аб паперы, кардоне, цэгле, блёках, камені і аналягічных вырабах з керамікі.

2 лістапада прэсавая служба ўраду Беларусі паведаміла, што ўрад дапоўніў пералік тавараў, забароненых да ўвозу з Латвіі і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Аднак у паведамленьні прэсавай службе не ўдакладнялі, што тэрміны забароны на ўвоз і рэалізацыю датычаць ня толькі латвійскай прадукцыі, а і тавараў з Польшчы і Літвы, а тэрміны ўвядзеньня забароны адкладзеныя да 1 сьнежня.

«Пашырэньне пераліку — мера ў адказ на рашэньне Латвіі аб закрыцьці аўтамабільнага пункту пропуску „Сілэнэ“ на мяжы зь Беларусьсю», — адзначалася ў паведамленьні прэсавай службы Савета Міністраў Беларусі.

Перад гэтым урад Беларусі падоўжыў да 31 сьнежня 2024 году забарону, уведзеную ў 2021 годзе на ўвоз шэрагу прадукцыі замежных кампаній, дзеля абароны нацыянальных інтарэсаў і з улікам «недружалюбных дзеяньняў у дачыненьні да беларускага народу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG