Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прадоўжыла на год санкцыі, уведзеныя ў 2021 годзе, супраць замежных кампаній 


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Забарона не распаўсюджваецца на тавары для асабістага карыстаньня і транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў дзяржавах – чальцах Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Савет Міністраў Беларусі падоўжыў да 31 сьнежня 2024 году забарону, уведзеную ў 2021 годзе на ўвоз шэрагу прадукцыі замежных кампаній, дзеля абароны нацыянальных інтарэсаў і з улікам «недружалюбных дзеяньняў у дачыненьні да беларускага народу».

Адпаведную пастанову ўраду «Аб прымяненьні спэцыяльных мераў» апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

Забарона датычыцца тавараў групаў кампаній LIQUI MOLY, ŠKODA AUTO і BEIERSDORF (гандлёвыя маркі NIVEA, EUCERIN, LA PRAIRIE, LABELLO, HANSAPLAST, FLORENA, 8X4, SKIN STORIES, GAMMON, TESA, CHAUL, COPPERTONE, HIDROFUGAL, STOP THE WATER WHILE USING ME).

Забарона не распаўсюджваецца на тавары для асабістага карыстаньня і транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў дзяржавах – чальцах Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Škoda і Nivea — сталыя генэральныя партнэры чэмпіянату сьвету ў хакеі, які ў 2021 годзе меліся сумесна прыняць Менск і Рыга. Аднак праз фальсыфікацыю выбараў і наступны гвалт сілавікоў грамадзянская супольнасьць у Беларусі і замежныя інстытуцыі зьвярнуліся да вытворцаў з просьбай адмовіць у фінансаваньні забавы для нелегітымнага рэжыму. Пікеты прадстаўнікоў беларускай дыяспары прайшлі ля офісаў кампаній у Чэхіі і Нямеччыне.

У выніку спонсары адмовіліся фінансаваць беларускую частку сусьветнага першынства, а Міжнародная фэдэрацыя хакею прыняла рашэньне праводзіць спаборніцтвы толькі ў сталіцы Латвіі. Беларусь такога права пазбавілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG