Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У адказ на закрыцьцё пункту пропуску на мяжы». У Беларусі забаранілі ўвоз і рэалізацыю шэраг тавараў з Латвіі


Урад дапоўніў пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Адпаведныя зьмены ўнесьлі ў пастанову Савету міністраў ад 6 сьнежня 2021 году № 700, паведаміла 2 лістапада прэс-служба беларускага ўраду.

У пералік забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі ўключылі асобныя тавары, якія паходзяць з Латвіі: гэта кава, джэмы, фруктовае жэле, мармэляды, садавіна, арэхі, сокі, воды, піва, моцныя сьпіртныя і іншыя зброджаныя напоі, калготы, панчохі, гольфы, а таксама цэгла, блёкі і аналягічныя вырабы з керамікі, гаворыцца ў паведамленьні.

«Пашырэньне пераліку — мера ў адказ на рашэньне Латвіі аб закрыцьці аўтамабільнага пункту пропуску „Сілэнэ“ на мяжы зь Беларусьсю», — заявілі ў беларускім урадзе.

Пастанова набывае моц пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня.

19 верасьня з прычыны ўзрастаньня плыні мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Урбаны — Сілэнэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG