Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць 200 расейскіх фірмаў і ўстановаў


Будынак МІністэрства фінансаў ЗША
Будынак МІністэрства фінансаў ЗША

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да расейскай карпарацыі «АФК-Систэма» і МДТУ імя Баумана. Акрамя таго, пад абмежаваньні патрапілі «Почта Банк», «Всероссийский банк развития регионов» і банк «Русский стандарт», паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.

Агулам у сьпіс патрапілі больш за 30 фізычных і 200 юрыдычных асобаў РФ.

Сярод фізычных асобаў — сьпікерка МЗС Расеі Марыя Захарава і галоўны канструктар даччынай кампаніі канцэрну «Калашнікаў» Zala Aero Аляксандр Захараў і чальцы яго сям’і. Захараў удзельнічаў у распрацоўцы беспілётнікаў «Ланцэт». Вядома, што дроны-камікадзэ «Ланцэт» пашкодзілі або зьнішчылі дзясяткі адзінак тэхнікі ўкраінскай арміі.

Паводле журналістаў-расьсьледавальнікаў, муж Захаравай, яе сын Мікіта і дачка Марыя ўдзельнічаюць у бізнэсе па вытворчасьці бесьпілётнікаў, а малодшы сын Лаўрэнцій ужо некалькі гадоў жыве за мяжой. Ён скончыў школу і атрымаў вышэйшую адукацыю ў Вялікай Брытаніі.

Таксама пад амэрыканскія санкцыі патрапіў пляменьнік кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава Якуб Закрыеў. Ён стаў гендырэктарам ТАА «Донон Россия», пасьля таго як расейскія актывы францускай кампаніі Danone былі нацыяналізаваныя.

Акрамя таго, міністэрства гандлю Злучаных Штатаў увяло экспартныя абмежаваньні супраць 12 расейскіх і адной узбэцкай кампаніяў за садзейнічаньне вайскова-прамысловаму комплексу РФ і вытворчасьці беспілётнікаў.

Назвы кампаніяў не прыводзяцца. Усе яны ўключаныя ў «чорны сьпіс» бюро ў пытаньнях прамысловасьці і бясьпекі Міністэрства гандлю ЗША. Паводле інфармацыі ведамства, кампаніі садзейнічалі прадпрыемствам расейскага абароннага комплексу, у прыватнасьці, закуплялі або распрацоўвалі дроны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG