Як заўважыў тэлеграм-канал «Флагшток — Гомельшчына», мерапрыемства адбудзецца 6 лістапада ў канцэртнай залі Дома культуры ў Зябраўцы, пры садзейнічаньні гомельскага музычнага каледжа імя Сакалоўскага. Там пройдзе «сьвяточны канцэрт», а гасьцей чакаюць «пачастункі ад арганізатараў».
Былы ваенны пасёлак Зябраўка і стары аэрадром побач у 2022 годзе сталі ключавой кропкай для поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. Ад пачатку вайны аэрадром у Зябраўцы быў заняты расейскімі войскамі, тэхнікай і ўзбраеньнем. Адтуль для атакі на поўнач Украіны выляталі верталёты, ляцелі ракеты ва Ўкраіну, ішла цяжкая тэхніка.
Частка расейскіх вайскоўцаў, паводле інфармацыі маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», працягвае знаходзіцца ў раёне аэрадрому Зябраўка і цяпер.