Урадавы ўпаўнаважаны ў бясьпецы інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Польшча Станіслаў Жарын паведаміў, што беларускі прапагандысцкі апарат актывізаваў агрэсіўную інфармацыйную дзейнасьць, скіраваную супраць Польшчы, інфармуе Польскае радыё.
На думку чыноўніка, беларускія прапагандысты дапаўняюць апэрацыю па дэстабілізацыі мяжы з дапамогай штучна стымуляванага міграцыйнага ціску.
Станіслаў Жарын адзначыў, што расейскія прапагандысцкія СМІ працягваюць шырока камэнтаваць пасьлявыбарную сытуацыю ў Польшчы. Цяпер на першы плян выходзіць наратыў аб тым, што польская дзяржава будзе і далей прасякнута русафобіяй. У той жа час паведамленьне Расеі сьведчыць пра тое, што гэта шкодна для Польшчы і грамадзтва.
Чыноўнік адзначыў, што і ўзмацненьне апэрацыі ў абвінавачваньні Польшчы ў злачынствах супраць нелегальных мігрантаў, і рэзкае ўзмацненьне наратыву аб «польскай русафобіі» можна разглядаць як форму ціску на будучы ўрад краіны, які хочуць сфармаваць найбліжэйшым часам.
Таксама акцэнт, на думку Жарына, будзе зроблены на зьмене падыходу Варшавы да пагроз з Усходу. Апараты ўплыву абодвух рэжымаў адзначаюць «слушнасьць» патрабаваньняў скараціць колькасьць асабовага складу польскага войска.