Рост рэальнай заработнай платы ў Беларусі працягнуў паскарацца. У рэальным вымярэньні прырост склаў 16,1% г/г у верасьні пасьля 15,1% г/г у жніўні і 14,4% г/г у ліпені, інфармуе Эўразійскі банк разьвіцьця ў чарговай справаздачы.
На павелічэньне заработнай платы аказала ўплыў павышэньне ў верасьні на 3,1% базавай стаўкі, якая зьяўляецца асновай для вызначэньня памеру аплаты працы ў бюджэтным сэктары.
Высокі рост заработнай платы на фоне пашырэньня спажывецкага крэдытаваньня працягнуў падтрымліваць спажывецкі попыт на тавары: раздробны таваразварот павялічыўся на 12,2% г/г у верасьні пасьля 11,2% г/г у жніўні.
На думку эканамічных экспэртаў ЭАБР, такі рост заработнай платы стварае перадумовы для паскарэньня інфляцыі ў IV квартале 2023 году.
Г/г — эканамічны індэкс, які адлюстроўвае рынкавую цану ўсіх створаных дзяржавай тавараў за квартал у параўнаньні з аналягічным пэрыядам папярэдняга году.